Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, якое заснавана ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Мэтамі свята з’яўляюцца захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 11г. Слуцка » прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы ў 2021 годзе.
У рамках тыдня беларускай мовы 17 лютага адбылося музычнае свята. Гаспадыняй якога была Нагорная Алена Васільеўна .Гучала беларуская музыка.Выхавальнікі з захапленнем чыталі вершы на беларускай мове,спявалі песні,гулялі разам з Дзедам Баарадзедам у беларускія гульні. Цудоўны аркест дзіцячых музычных інструментаў захапіў усіх.
Выхаванцы групы “Матрошкі” падрыхтавалі інсценіроўку казак “Легкі хлеб” і “Каза-манюкі”
Выхаванцы групы “Сонейка” малявалі беларускі рушнік.
У садку арганізавана выстава беларускіх нацыянальных вырабаў
У Міжнародны дзень роднай мовы заклікаем усіх неабыякавых: «Пачніце размаўляць па-беларуску – і ў вас атрымаецца”.