Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, якое заснавана ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Мэтамі свята з’яўляюцца захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 11г. Слуцка » прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы ў 2020 годзе.
17 лютага выхаванцыстарэйшай группы “Матрошкі” разам з выхавальнікам Дземідовіч А.І. правялі КВЗ па знаёмству з вядомымі месцамі горада Слуцка.
18 лютага выхаванцы сярэдніх і старэйшых групп разам з кіраўніком фізічнага выхавання Фінькевіч А.Дз. і музычным кіраўніком Мітліцкай Г.М. праводзілі фізкультурны вольны час на тэму “Народныя гульні –лепшыя забавы”
19 лютага выхаванцы старэйшай группы “Зорачкі” разам з выхавальнікам Палешчук Т.В. і музычным кіраўніком Вілковай Н.М. прынялі ўдзел у квэст-гульні“ Беларусь мая сінявокая”. Выхаванцы разам з дарослымі адпраўляліся ў падарожжа па станцыях:збіралі герб Слуцка з прадстаўленых элементаў і расказвалі што азначае кожны элемент ,гулялі ў гульні ,спявалі песні, вырашалі крыжаванку, збіралі пялесткі васілька.
21 лютага выхаванцы сярэдняй і старэйшай групп прынялі ўдзел у конкурсе юных чытальнікаў.Асабліва прыемна што ў конкурсе прынімалі ўдзел самые маленькія выхаванцы Мазай Сцяпан,выхаванец першай малодшай групы, прачытаў верш “Самалёт” Дануты Бічэль-Загнетавай.
У Міжнародны дзень роднай мовы заклікаем усіх неабыякавых: «Пачніце размаўляць па-беларуску – і ў вас атрымаецца”.