Архіў навін - Детский сад № 11 г. Слуцка
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.20

Неделя родного языка

Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, якое заснавана ў 2000 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Мэтамі свята з’яўляюцца захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 11г. Слуцка » прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы ў 2020 годзе.

17 лютага выхаванцыстарэйшай группы “Матрошкі” разам з выхавальнікам  Дземідовіч А.І.   правялі КВЗ па знаёмству з вядомымі месцамі горада Слуцка. 

 18 лютага выхаванцы сярэдніх і старэйшых групп разам з кіраўніком фізічнага выхавання Фінькевіч А.Дз. і музычным кіраўніком Мітліцкай Г.М. праводзілі фізкультурны вольны час  на тэму “Народныя гульні –лепшыя забавы”

 

 

 

 

 

19 лютага выхаванцы старэйшай группы “Зорачкі” разам з выхавальнікам Палешчук Т.В. і музычным кіраўніком Вілковай Н.М. прынялі ўдзел у  квэст-гульні“ Беларусь мая сінявокая”. Выхаванцы разам з дарослымі  адпраўляліся ў падарожжа па станцыях:збіралі  герб Слуцка з прадстаўленых элементаў і расказвалі што азначае кожны элемент ,гулялі  ў гульні ,спявалі песні, вырашалі крыжаванку, збіралі пялесткі васілька.

 

           

 

 

 

  

     

21 лютага выхаванцы сярэдняй і старэйшай групп прынялі ўдзел у конкурсе юных чытальнікаў.Асабліва прыемна што ў конкурсе прынімалі ўдзел самые маленькія выхаванцы Мазай Сцяпан,выхаванец першай малодшай групы, прачытаў верш “Самалёт”  Дануты Бічэль-Загнетавай.

 

У Міжнародны дзень роднай мовы заклікаем усіх неабыякавых: «Пачніце размаўляць па-беларуску – і ў вас атрымаецца”.